Пуцін заявіў, што краіны Захаду праігнаравалі патрабаваньні Расеі па бясьпецы
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што ЗША і NATO праігнаравалі ключавыя патрабаваньні Расеі па бясьпецы ў сваім адказе Маскве. Пра гэта ён сказаў у размове з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, гэтую частку размовы пераказвае сайт Крамля.