«Цяжка назіраць як мы сварымся на роўным месцы», — актор Павал Гарадніцкі, які грае галоўную ролю ў сэрыяле «Акрэсьціна»
У сацыяльных сетках і СМІ не сьціхае абмеркаваньне сэрыялу «Акрэсьціна», які на пачатку зімы здымаўся ў Вільні. Гэта сумесны прадукт рэжысэра Андрэя Курэйчыка і мэдыяплятформы «Маланка». Стваральнікі фільму абяцаюць расказаць гісторыі пра катаваньні ў беларускіх турмах.