Пінскага праваабаронца аштрафавалі на 3200 рублёў за антываенную акцыю
Увечары 27-га лютага на плошчу выйшла некалькі чалавек з плакатамі “Не вайне!”, а пасля да іх пачалі далучацца неабыякавыя мінакі.
У Пінску праваабаронца Алесь Рамановіч атрымаў штраф на 3200 рублёў за ўдзел у мірнай акцыі супраць вайны ва Украіне. Выступ пінчукоў за мір атрымаўся стыхійным.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2020/08/ramanovic2-1.jpg)
Увечары 27-га лютага на плошчу выйшла некалькі чалавек з плакатамі “Не вайне!”, а пасля да іх пачалі далучацца неабыякавыя мінакі.
Пра свае затрыманне і прысуд распавядае праваабаронца:
– Калі людзей хапалі, я сказаў: „Чаго вы ваюеце з жанчынамі? Адпусціце жанчын, у іх дома непаўнагадовыя дзеці”. Калі я гэта сказаў, мяне таксама пасадзілі ў машыну, павезлі ў пастарунак. Я сябе не лічу вінаватым, у нас не было ніякай палітычнай акцыі. Сабралася групка людзей, абмяркоўвалі гэтую сітуацыю з вайной. Нават калі прыехалі міліцыянты, то яны казалі, што ў нас не палітычная акцыя, мы за мір і не хочам, каб і вас адпраўлялі на вайну.
Алесь Рамановіч не бачыць асаблівага сэнсу ў абскарджанні рашэння пінскага суда, але цалкам не выключае такую магчымасць. Для падачы скаргі ў яго яшчэ ёсць некалькі дзён.
Беларускае Радыё Рацыя