Расея забараніла ўезд у краіну прэзыдэнту ЗША Байдэну
![Расея забараніла ўезд у краіну прэзыдэнту ЗША Байдэну](https://gdb.rferl.org/9E7BF6B9-7480-4B0A-A306-C1DA39BF4DB6_w800_h450.jpg)
Расейскае МЗС абвясьціла аб увядзеньні пэрсанальных санкцыяў супраць прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна, яго сына Гантэра, кіраўніка Дзярждэпартамэнту ЗША Энтані Блінкена і іншых высокапастаўленых амэрыканскіх чыноўнікаў. Ім забаронены ўезд у краіну, — паведамляецца на сайце ведамства