Стартаваў дзявяты сезон сістэмы пракату Беластоцкай роварнай камунікацыі BiKeR
Усяго ў распараджэнні беластачан і гасцей горада будзе 574 ровары, з якіх 50 абсталяваныя дзіцячымі крэсламі, 20 дзіцячых ровараў і 10 ровараў тыпу тандэм.
Стартаваў дзявяты сезон сістэмы пракату Беластоцкай роварнай камунікацыі BiKeR.
Як і летась, сетка арэнды гарадскога ровара складаецца з 54-х станцый у Беластоку, яшчэ па дзве такія станцыі ёсць у гміне Хорашч і ў Клеасіне гміны Юхнавец. Усяго ў распараджэнні беластачан і гасцей горада будзе 574 ровары, з якіх 50 абсталяваныя дзіцячымі крэсламі, 20 дзіцячых ровараў і 10 ровараў тыпу тандэм. Не абышоўся новы сезон і без прыемных навінак для беластачан ад BiKeR. Пра іх нам распавёў прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі:
– Жыхары горада, асабліва маладыя людзі, з задавальненнем гэтым карыстаюцца. Сёлета ў нас такая навінка – ровар не абавязкова пакідаць на станцыі, але тады аплата 10 злотых за тое, што пакідаецца ровар у адвольным месцы. 25 мінут бясплатныя. Першая гадзіна – 3 злотыя, наступная гадзіна – 5 злотых.
Карыстанне сеткай гарадскіх ровараў патрабуе адмысловага прыкладання ў тэлефоне. Усяго за мінулы сезон 100 000 абанентаў BiKeR, скарысталіся ў Беластоку гарадскімі роварамі 3 800 000 разоў.
Беларускае Радыё Рацыя