Патрыятычны злёт моладзі стартаваў у НДЦ "Зубраня"
Патрыятычны злёт аб'яднаў вучняў 10-х класаў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у навучальнай і грамадскай рабоце, займаюцца праектаваннем у галіне сацыяльных ініцыятыў, пераможцаў алімпіяд па грамадазнаўстве, членаў дыскусійных клубаў, удзельнікаў конкурсаў прамоўніцкага майстэрства.