Міністар фінансаў Беларусі: «Дэфолт ня будзе вялікай праблемай»
Міністар фінансаў Беларусі Юры Селіверстаў падкрэсьліў, што сытуацыя з абмежаваньнямі і немагчымасьцю міжнародных разьлікаў «накіраваная» на тое, каб Беларусь абвясьціла дэфолт па зьнешніх абавязацельствах. Але гэта, паводле яго, «ня будзе вялікай праблемай»