У Літве забаставалі будаўнікі
Кіраўнік Літоўскай асацыяцыі будаўнікоў Далюс Гедвілас растлумачыў, што такім чынам будаўнікі хочуць звярнуць увагу ўлад на існуючыя праблемы. У забастоўцы не было б неабходнасці, калі б урад прымаў належныя дзеянні для вырашэння праблем у будаўнічым сектары.