Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў агучыў свае прэтэнзіі да мэдычнага цэнтру «Нардзін»
Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў КДК сьцьвярджае, што мэдычны цэнтар «Нардзін» 10 гадоў праводзіў артапэдычныя апэрацыі безь ліцэнзіі ў аддзяленьні на менскай вуліцы Бехцерава. Таксама там абяцаюць выбарачныя праверкі іншых прыватных цэнтраў.