«Мне здаецца меншай пакутай адбыць у вязьніцы прыдуманы тэрмін, чым разьвітацца з радзімай». Судзяць фрылансэра Свабоды Андрэя Кузьнечыка
Сёньня ў Магілёўскім абласным судзе пачынаецца закрыты працэс над фрылансэрам Свабоды Андрэем Кузьнечыкам. Яго абвінавачваюць у «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня» (арт. 361-1 КК), яму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.