Макрон заявіў, што Ўкраіне трэба будзе весьці перамовы з Расеяй. У Кіеве чакаюць ягонага першага візыту падчас вайны
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон, выказваньні якога ў апошні час выклікалі незадаволенасьць у Кіеве, у сераду зноў заявіў, што «ў нейкі момант» прэзыдэнту Ўкраіны і іншым прадстаўнікам гэтай краіны давядзецца весьці перамовы з Расеяй аб міры.