Лукашэнка: будзем развіваць такія гарады, як Бабруйск, і менш будаваць у Мінску
Будаўніцтва жылля будзе актыўней весціся ў такіх гарадах, як Бабруйск, і ў меншай ступені ў Мінску, каб больш раўнамерна размяркоўваць працоўныя рэсурсы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з работнікамі ААТ "Белшына" ў Бабруйску.