Палітвязню Міколу Дзядку могуць узмацніць рэжым
У судзе Горацкага раёна заўтра, 28 чэрвеня, разгледзяць справу "пра перавод Мікалая Дзядка ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоў рэжыму".
Artykuł Палітвязню Міколу Дзядку могуць узмацніць рэжым pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Палітвязню Міколу Дзядку могуць узмацніць рэжым. У судзе Горацкага раёна заўтра, 28 чэрвеня, разгледзяць справу „пра перавод Мікалая Дзядка ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоў рэжыму”.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/06/mikola_dzyadok-833x400.jpg)
Палітзняволенага блогера і анархіста ў канцы сакавіка змясцілі ў ПКТ на чатыры месяцы за адмову хадзіць на працу на знак пратэсту супраць пазбаўлення яго перапіскі і пераследу тых асуджаных, якія з ім камунікуюць. Акрамя гэтага, з 15 па 24 красавіка палітвязня ўтрымлівалі ў ШІЗА па двух пратаколах.
Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.
Artykuł Палітвязню Міколу Дзядку могуць узмацніць рэжым pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.