Вялікая Брытанія зоймецца праверкай экспарту збожжа Расеяй
![Вялікая Брытанія зоймецца праверкай экспарту збожжа Расеяй](https://gdb.rferl.org/55DA4840-538E-4B4C-8FF7-237DAF83808B_w800_h450.jpg)
Група спэцыялістаў з розных краін пад кіраўніцтвам Вялікай Брытаніі пачала распрацоўку тэхналёгіі, з дапамогай якой можна будзе вызначыць паходжаньне збожжа, якое пастаўляецца Расеяй на сусьветныя рынкі. Гэта дазволіць высьветліць, ці было збожжа вырашчана ва Ўкраіне.