Банк Эўразьвязу хоча сабраць 100 млрд эўра на аднаўленьне Ўкраіны
Эўрапейскі інвэстыцыйны банк, крэдытны орган Эўразьвязу, прапанаваў структуру фінансаваньня, якая раней выкарыстоўвалася падчас пандэміі COVID-19, для аказаньня дапамогі ў аднаўленьні Ўкраіны з аб’ёмам інвэстыцый да 100 мільярдаў эўра.