Палякі зафіксавалі беспілотнік, які неаднаразова прылятаў з Беларусі ў Польшчу
Ён дастаўляў праз мяжу кантрабандныя цыгарэты.
Artykuł Палякі зафіксавалі беспілотнік, які неаднаразова прылятаў з Беларусі ў Польшчу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Ён дастаўляў праз мяжу кантрабандныя цыгарэты. Нелегальны груз і яго атрымальнік, 42-гадовы польскі грамадзянін, затрыманыя супрацоўнікамі падляскага аддзела памежнай службы.
Здарэнне адбылося ўначы з 3 на 4 ліпеня. Польскія памежнікі назіралі за беспілотнікам, які некалькі разоў дастаўляў у Польшчу пакункі і вяртаўся назад. Груз знайшлі ў двух кіламетрах ад мяжы. У сямі пакунках было амаль сто тысяч цыгарэт на больш за 72 тысячы злотых (каля 16 тысяч долараў).
Супрацоўнікі падляскага аддзела кажуць, што сёлета гэта ўжо другі выпадак, калі кантрабанду праз мяжу перапраўлялі з дапамогай беспілотніка.
Artykuł Палякі зафіксавалі беспілотнік, які неаднаразова прылятаў з Беларусі ў Польшчу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.