Шмыгаль: у гэтым годзе ВУП Украіны чакае спад не менш як на 35 працэнтаў
Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што спад ВУП краіны ў 2022 годзе будзе не меншы за 35 працэнтаў, паведамляе ўкраінскае выданне. Паводле яго слоў, цяпер эканоміка Украіны адыходзіць ад шокавай комы, якая назіралася першыя месяц-паўтара пасля пачатку канфлікту.