«Сьмяяліся некалькі разоў», — Кузьнечыкі пра вэрсію БТ аб іх уцёках з амбасады
Учора на дзяржаўнай тэлевізіі паказалі сюжэт, які нібыта раскрываў сапраўдную вэрсію ўцёкаў Кузьнечыкаў з амбасады Швэцыі. Згодна з рэпартажам, сілавікі і ўлады далі магчымасьць выехаць сыну і бацьку зь Беларусі, нягледзячы на тое, што іх намеры беларускім спэцслужбам былі загадзя вядомыя.