Праваслаўныя беларусы ініцыююць беларускамоўныя набажэнствы ў Варшаве
«Зварот абумоўлены жаданнем аб'яднацца ў малітве і больш шчыльных асабістых стасунках у імя Божае і дзеля хрысціянскай падтрымкі адзін аднаго», – гаворыцца ў звароце.
Artykuł Праваслаўныя беларусы ініцыююць беларускамоўныя набажэнствы ў Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Група праваслаўных беларусаў у Польшчы збірае подпісы пад зваротам да Мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы з просьбай дапамагчы ў арганізацыі беларускамоўных набажэнстваў у Варшаве.
«Наш зварот абумоўлены жаданнем аб’яднацца ў малітве і больш шчыльных асабістых стасункаў у імя Божае і дзеля хрысціянскай падтрымкі адзін аднаго», – гаворыцца ў звароце.
Ініцыятары звароту – «праваслаўныя беларусы, якія з прычыны складаных жыццёвых абставін апынуліся ў Польшчы ці жывуць тут працяглы час».
Аўтары ліста просяць Мітрапаліта Саву дазволіць службу ў адной з капліц і звяртаюцца „з просьбай аб дапамозе знайсці святара, які б жадаў і быў здольны служыць на беларускай мове ў Варшаве”.
Artykuł Праваслаўныя беларусы ініцыююць беларускамоўныя набажэнствы ў Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.