У Польшчы расказалі, колькі беларусаў стала пражываюць у краіне
Пачынаючы 2020 году беларусы сталі самай шматлікай групай, якая падае прашэнні аб наданні міжнароднай абароны.
Artykuł У Польшчы расказалі, колькі беларусаў стала пражываюць у краіне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Цэнтар беларускай салідарнасці атрымаў ад польскага Упраўлення па справах іншаземцаў падрабязную інфармацыю аб колькасці беларусаў, якія жывуць у Польшчы. Паводле гэтых дадзеных, на канец чэрвеня 52 313 грамадзян Беларусі маюць дзейны дакумент, які дае права на знаходжанне на тэрыторыі Польшчы.
Сярод іх:
28 179 маюць пастаянны від на жыхарства,
20 053 маюць часовы від на жыхарства,
2415 атрымалі дадатковую абарону,
864 маюць дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС,
508 атрымалі часовую абарону,
294 – статус бежанца.
Пачынаючы 2020 году беларусы сталі самай шматлікай групай, якая падае прашэнні аб наданні міжнароднай абароны. Большасць беларусаў, якія прыехалі ў Польшчу, — гэта людзі ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў.
Artykuł У Польшчы расказалі, колькі беларусаў стала пражываюць у краіне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.