Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці Беларусі за студзень-ліпень вырасла на 2,2 працэнта
У цэлым прамвытворчасць у Беларусі за студзень-ліпень скарацілася на 6,2 працэнта. За гэты перыяд аб'ём прамысловай вытворчасці склаў Br95,2 млрд, або ў супастаўных цэнах 93,8 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2021 года. Вытворчасць у апрацоўчай прамысловасці знізілася на 7,1 працэнта.