Ольштынскі касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса – гатычная царква, пабудаваная ў Ольштыне ў пачатку дваццатага стагоддзя. Адзін з самых адметных храмаў гэтага рэгіёну.
Artykuł Ольштынскі касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса – гатычная царква, пабудаваная ў Ольштыне ў пачатку дваццатага стагоддзя. Адзін з самых адметных храмаў гэтага рэгіёну.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/3023846901_n.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/305004301342671_n.jpg)
Камітэт па будаўніцтве царквы быў створаны ў 1895 годзе. Зямля для будаўніцтва была набыта ў 1898-ым. Будынак быў спраектаваны вядомым архітэктарам з Усходняй Прусіі Фрыцам Хейтманам. Будаўніцтва фінансавалася ў асноўным з ахвяраванняў польскіх жыхароў. Мясцовая газета займалася зборам сродкаў ад насельніцтва. Будаўнічыя працы праводзіліся Альбертам Шольцам. Работы пачаліся ў чэрвені 1901 года, а ўжо ўвосень 1903-га адбылося асвячэнне царквы біскупам Эдвардам Херманам.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/3021319046175_n.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/30208223329837_n.jpg)
Храм – будынак з трыма вежамі, самая высокая з якіх узвышаецца на 83 метры. Царква складаецца з трох нефаў і шасці залаў. У адным з іх знаходзіцца капліца Божай Маці, у іншым – капліца Святога Юзафа, якая прымыкае да паўднёвага нефа. Над уваходам маецца мазаіка з выявай Хрыста з палаючым сэрцам.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/30248889775233_n.jpg)
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса не атрымаў пашкоджанняў падчас Другой сусветнай вайны, усё ўбранне захавалася ў нязменным выглядзе да нашых дзён.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/3024692140992_n.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/3023458445492592_n.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/302492946837137_n.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/30425232622585848_n.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/09/30197051635076149_n.jpg)
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Ольштынскі касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.