Поўны тэкст апошняга слова Фядуты: «Расьсьледаваньне паказала грамадзтву, што ўлады баяцца неляяльнасьці войска»
![Поўны тэкст апошняга слова Фядуты: «Расьсьледаваньне паказала грамадзтву, што ўлады баяцца неляяльнасьці войска»](https://gdb.rferl.org/98ECA5D5-B4C8-4291-8375-01B3501B452A_w800_h450.jpg)
У гучнай палітычнай справе аб «змове» 31 жніўня прагучалі апошнія словы абвінавачаных, у тым ліку Рыгора Кастусёва, Аляксандра Фядуты і Юрася Зянковіча. Фядута выступаў даўжэй за іншых, ягонае слова заняло паўгадзіны. У ім ён апісаў дэталі крымінальнай справы, настроі народу і падзеі ў краіне.