Навальніцы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 23 верасня
У пятніцу будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі магчымы навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночны 4-9 м/с, днём месцамі парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.