Мабілізацыя, подкуп, халады. Як Пуцін хоча перамагчы Ўкраіну і ЭЗ
![Мабілізацыя, подкуп, халады. Як Пуцін хоча перамагчы Ўкраіну і ЭЗ](https://gdb.rferl.org/09850000-0aff-0242-4a4f-08da9d261d50_w800_h450.jpg)
Абвешчаная Ўладзімірам Пуціным, паводле яго слоў, «частковая» мабілізацыя была расцэнена за межамі Расеі як новы канфрантацыйны крок у адносінах ня толькі да Украіны, але і да заходняга сьвету. Бо, абвяшчаючы аб мабілізацыі, прэзыдэнт РФ назваў Захад праціўнікам, які імкнецца зьнішчыць Расею.