«Мне страшна. Я ўрэшце дома». Пра «Анталёгію паэтак», укладзеную Вальжынай Морт
![«Мне страшна. Я ўрэшце дома». Пра «Анталёгію паэтак», укладзеную Вальжынай Морт](https://gdb.rferl.org/8DC0B296-ED49-4413-BF56-BBDC1F541A5F_cx0_cy6_cw0_w800_h450.jpg)
Беларусь, як кажуць, кніжная нацыя — яе духоўнае аблічча стварыла культура пісанага і друкаванага слова. Дзякуючы гэтай асаблівасьці, я ўпэўнены, краіна стрывае і цяперашняе — ужо каторае! — нашэсьце барбараў на беларушчыну. Новая кніга ініцыятывы «Пфляўмбаўм» — яшчэ адзін гэтаму доказ.