Кіраўнік ураду Баўгарыі заявіў, што грузавік з Крымскага моста ня быў у краіне
![Кіраўнік ураду Баўгарыі заявіў, што грузавік з Крымскага моста ня быў у краіне](https://gdb.rferl.org/04020000-0aff-0242-af1d-08daab933f92_w800_h450.jpeg)
Выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Баўгарыі Гылыб Донеў заявіў, што ўлады краіны цалкам выключаюць магчымасьць таго, што ў ёй пабываў грузавік, які, як мяркуецца, выбухнуў на Крымскім мосьце. Раней пра гэта заявіў кіраўнік Сьледчага камітэту Расеі Аляксандар Бастрыкін.