Перад прысудам па „справе Аўтуховіча” затрымалі адвакатку Яніну Юргілевіч
17-га кастрычніка перад працэсам па "справе Аўтуховіча" была затрыманая адвакатка, якая абараняла аднаго з членаў сям'і Рэзановіч па справе.
Artykuł Перад прысудам па „справе Аўтуховіча” затрымалі адвакатку Яніну Юргілевіч pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
17-га кастрычніка перад працэсам па „справе Аўтуховіча” была затрыманая адвакатка, якая абараняла аднаго з членаў сям’і Рэзановіч па справе.
У сувязі з яе затрыманнем была выдзелена замена адваката за вельмі кароткі час. Таксама Яніна з’яўляецца маці арыштаванай адвакаткі Юліі Юргілевіч.
„Пры ўваходзе на тэрыторыю турмы каля КПП была затрыманая Юргілевіч, мама Юлі. Супрацоўнікі КДБ яе чакалі з бусам на вуглу турмы. Калі яна прыйшла, яны далі апазнавальныя сігналы іншым сваім супрацоўнікам, падагналі хутка іншы бус. З яго выйшаў мужчына, паказаў ксіву <…> і іншых два забралі гэтую жанчыну пад рукі і павезлі”, — распавялі відавочцы.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/10/yrgelevich.jpeg)
Artykuł Перад прысудам па „справе Аўтуховіча” затрымалі адвакатку Яніну Юргілевіч pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.