У Эстоніі дэпутаты прызналі Расею дзяржавай – спонсарам тэрарызму
![У Эстоніі дэпутаты прызналі Расею дзяржавай – спонсарам тэрарызму](https://gdb.rferl.org/6B8B1287-2AFB-4E13-8A61-2022E2E86C90_w800_h450.jpg)
Парлямэнт Эстоніі прызнаў Расею «дзяржавай – спонсарам тэрарызму». За адпаведную рэзалюцыю ў аўторак прагаласавалі 88 дэпутатаў аднапалатнага парлямэнту. Тых, хто ўстрымаўся або прагаласаваў супраць, не было.