„Тыдзень моды”
На мінулым тыдні ў Маскве прайшла міжнародная выстава рытуальных паслуг "Некропаль-2022".
Artykuł „Тыдзень моды” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Калі спытацца ў людзей, якія яны ведаюць сталіцы моды, кожны назаве, як мінімум, дзве: Парыж і Мілан. Больш прасунутыя дададуць яшчэ дзве-тры. І нікому не прыйдзе ў галаву ўспомніць пра Маскву. А дарма. Бо на мінулым тыдні ў ёй праходзіў Тыдзень моды, дакладней – тры дні. Дакладней – для нябожчыкаў. Яшчэ дакладней, як назвалі яе арганізатары, Міжнародная выстава рытуальных паслуг „Некропаль-2022”.
Усё так, як і павінна быць на падобным мерапрыемстве: паказ дызайнерскага адзення (не для жывых!) і аксэсуараў.
У якасці апошніх выступаюць труны (добра, што не чорныя пакеты), крыжы, вянкі, надмагіллі, жалобныя букеты. «Фішкам» выставы сталі аніматары ў строях плюшавых трунаў, такі сабе пазітыўчык, як медзведзяня ў паўтара чалавечых росту на дзіцячым свяце. І фотазона ў труне. Пардон, з крэслам у выглядзе труны. Жадаючыя мелі магчымасць купіць футболку з філасофскім надпісам „Сумна і кропка”. Не абышлося і без конкурсу талентаў сярод работнікаў рытуальнай галіны: лепшы цырымоніймайстар, лепшая пахавальная брыгада, лепшы грымёр.
Рытуальнае рамяство – гэта не толькі творчасць, але і спорт: апрананне манекенаў-нябожчыкаў на хуткасць паказала сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы. Можна сказаць, трохдзённае свята атрымалася на славу. Бо ў Расеі новы трэнд па пахавальных паслугах, вобласці, у Дагестане, Разанскай і Пскоўскай абласцях. І навошта ім Хэлоўін, гэта ж ад сатаны, затое плюшавы гарнітур труны – так духоўна!
Ліза Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: google.com.ua
Artykuł „Тыдзень моды” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.