У Лідзе выйшаў з друку зборнік вершаў Міколы Арочкі
Ён прысвечаны памяці яго сыноў Леаніда (1957-1981) і Віталя (1964-1992), у якіх быў трагічны лёс і кароткае жыццё.
Artykuł У Лідзе выйшаў з друку зборнік вершаў Міколы Арочкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Лідзе ў прыватным прадпрыемстве “Пружмень” выйшаў з друку паэтычны зборнік таленавітага беларускага паэта, перакладчыка, літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук Міколы Арочкі (1930-2013). Ён прысвечаны памяці яго сыноў Леаніда (1957-1981) і Віталя (1964-1992), у якіх быў трагічны лёс і кароткае жыццё. Зборнік называецца “Укрыжаванне”.
Яго падрыхтаваў і напісаў прадмову пісьменнік Сяргей Чыгрын. Пасля смерці сыноў, Мікола і Марыя Арочкі пераехалі ў вёску на Слонімшчыну, дзе і пражылі больш за 20 гадоў. Там, у вёсцы, як піша Сяргей Чыгрын, рэдка можна было застаць Міколу Арочку за пісьмовым сталом. Мікалай Мікалаевіч часцей за ўсё працаваў з рыдлёўкай ці касой у руках, або на пашы з роварам пры дробнакапытнай жыўнасці, з нязменным лазовым кошыкам, у якім заўсёды ляжалі кнігі і рукапісы ў цэлафанавых мяшэчках. Яго пісьмовым сталом былі зялёныя палеткі, выпас, пянёк на ўзлеску, услончык і ўласныя калені. У такіх умовах пісаліся вершы і паэмы. Тады былі напісаны і паэма “Страта”, прысвечаная сыну Леаніду, вершы, адрасаваныя і Леаніду, і Віталю. Усе яны ўвайшлі ў зборнік “Укрыжаванне”, як памяць пра сыноў, а таксама боль паэта і ягоны роздум.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Лідзе выйшаў з друку зборнік вершаў Міколы Арочкі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.