Юльяна Шаметавец: Шмат людзей хоча далучыцца да кіберпартызанаў
"Кіберпартызаны" гучна заявілі пра сябе напачатку паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі.
Artykuł Юльяна Шаметавец: Шмат людзей хоча далучыцца да кіберпартызанаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
„Кіберпартызаны” гучна заявілі пра сябе напачатку паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі. За мінулыя 2 гады на іх рахунку – шматлікія злівы, датычныя злачынстваў улады, узломы дзяржаўных базаў дадзеных, атакі на рэжымную інфраструктуру, перашкоды ў руху цягнікоў з расейскай зброяй ды многае іншае. У якім стане цяпер уплывовая групоўка IT-спецыялістаў, наколькі яны раскіданыя па свеце ды на што ад іх чакаць найбліжэйшым часам?
Пра гэта мы дазналіся ў прадстаўніцы кіберпартызанаў Юльяны Шаметавец:
– Я не ведаю, дзе знаходзяцца ўдзельнікі кіберпартызан, нават не хачу ведаць для сваёй бяспекі, для іх бяспекі.
РР: Не выключана, што яны могуць быць унутры Беларусі?
– Мы гэта дакладна ведаем, што некаторыя ўдзельнікі ў Беларусі. Не ведаю колькі менавіта, але ёсць людзі, якія застаюцца ўнутры Беларусі.
РР: Цяпер гэта суперрызыкоўна. Сапраўдная партызаншчына.
– Камусьці ж трэба будзе і пратэставаць ці нешта рабіць унутры краіны. Бо без падтрымкі людзей унутры краіны ніякія ваенныя аперацыі не будуць паспяховымі. Гэта таксама нам зразумела. Мы вельмі паважаем тых, хто застаўся, вельмі клапоцімся пра іх бяспеку і спадзяемся, што ўсё будзе добра.
РР: Наколькі вялікая цякучка кадраў у вашай групоўцы? Колькі чалавек у актыве?
– З самага актыву чалавек 30-40. Усяго чалавек 60. У нас шмат людзей стаіць у чарзе, якія жадаюць далучыцца да групоўкі, але трэба разумець, што вельмі шмат часу займае верыфікацыя, каб зразумець, хто гэтыя людзі.
РР: Як вам удаецца верыфікаваць людзей і быць на 100% упэўненымі?
– Пратаколы верыфікацыі, мы не можам расказваць, бо не хочам даваць парадаў КДБістам і іншым людзям, якія спрабуюць далучыцца да групоўкі.
З прадстаўніцай групоўкі „Кіберпартызаны” Юльяны Шаметавец гутарыў Стась Дадэрка.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Юльяна Шаметавец: Шмат людзей хоча далучыцца да кіберпартызанаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.