Супраць Ціханоўскай, Сахашчыка і Азарава распачалі новую крымінальную справу
На гэты раз за стварэнне «экстрэмісцкага фармавання» «Паспалітае рушэнне». Усяго па крымінальнай справе правяраецца больш за 200 чалавек.
Artykuł Супраць Ціханоўскай, Сахашчыка і Азарава распачалі новую крымінальную справу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На гэты раз за стварэнне «экстрэмісцкага фармавання» «Паспалітае рушэнне».
Як паведамляе МУС, гэтая ініцыятыва «праводзіць работу па арганізацыі замахаў на тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».
У ведамстве кажуць, што «пасля падрыхтоўкі ўдзельнікі фармавання павінны вярнуцца ў Беларусь, каб сфармаваць ужо навучаную „пятую калону” для вядзення дыверсійнай, тэрарыстычнай і агентурнай працы».
Паведамляецца, што следчымі распачаты крымінальныя справы за стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім у дачыненні да Сахашчыка, Ціханоўскай, Азарава і іншых асоб — усяго па крымінальнай справе правяраецца больш за 200 чалавек.
Artykuł Супраць Ціханоўскай, Сахашчыка і Азарава распачалі новую крымінальную справу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.