Паліну Шарэнду-Панасюк перад самым Новым годам кінулі ў ШІЗА
![Паліну Шарэнду-Панасюк перад самым Новым годам кінулі ў ШІЗА](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/05/Паліна-Шарэнда-Панасюк.jpeg)
Пра гэта паведаміў муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда ў сацыяльных сетках.
Artykuł Паліну Шарэнду-Панасюк перад самым Новым годам кінулі ў ШІЗА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Паліну Шарэнду-Панасюк перад самым Новым годам кінулі ў ШІЗА на 10 сутак.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/05/%D0%9F%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%BD%D0%B0-%D0%A8%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%BD%D0%B4%D0%B0-%D0%9F%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%8E%D0%BA.jpeg)
“Да гэтага Паліна ўжо больш за два месяцы знаходзіцца ў ПКТ (памяшканні камернага тыпу). Такім чынам адміністрацыя калоніі №24 Зарэчча ў асобе палкоўніка ўнутранай службы Дзмітрыя Мікалаевіча Курловіча “павіншавала” Паліну з надыходзячымі святамі, зрабіўшы і без таго невыносныя ўмовы проста катавальнымі. Паліна сустрэне Новы год у прамерзлым падвале на абабітай жалезам драўлянай лаве замест ложку”, – паведаміў муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда ў сацыяльных сетках.
Паліна Шарэнда-Панасюк – грамадская актывістка, якую пераследавалі за грамадзянскую пазіцыю. Яе асудзілі на 3 гады.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Паліну Шарэнду-Панасюк перад самым Новым годам кінулі ў ШІЗА pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.