Арганізатары Australian Open афіцыйна забаранілі прыносіць на трыбуны сцягі РФ і Беларусі
"Рашэнне ўступае ў сілу неадкладна", - гаворыцца ў заяве Tennis Australia.
Artykuł Арганізатары Australian Open афіцыйна забаранілі прыносіць на трыбуны сцягі РФ і Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Федэрацыя тэніса Аўстраліі (Tennis Australia) афіцыйна забараніла заўзятарам прыносіць расейскія і беларускія сцягі на трыбуны Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі з-за скаргаў украінскіх гледачоў. Пра гэта паведамляецца ў заяве арганізацыі.
«Першапачаткова нашая палітыка заключалася ў тым, каб фанаты маглі прыносіць іх [сцягі Расеі і Беларусі], але ім было забаронена размахваць імі, ствараючы перашкоды для іншых гледачоў. З сённяшняга дня расейскі і беларускі сцягі цалкам забароненыя на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, і <…> гэтае рашэнне ўступае ў сілу неадкладна», – гаворыцца ў заяве Tennis Australia.
Арына Сабаленка перамагла Тэрэзу Марцінцову і выйшла ў другі круг Australian Open
Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка без асаблівых праблем пераадолела бар’ер 1/64 фіналу адзіночнага разраду Australian Open. Тэрэза Марцінцова з Чэхіі прайграла — 6:1, 6:4. У другім крузе спаборніцтваў Сабаленка згуляе з 30-гадовай амерыканкай Шэлбі Роджэрс (53 ВТА).
Андрэй Юрынок прадоўжыў кантракт з „Мяшкоў Берасце”
Левы крайні Андрэй Юрынок заключыў з клубам „Мяшкоў Берасце” новае двухгадовае пагадненне, якое будзе дзейнічаць да заканчэння сезона-2024/25. Юрынок праводзіць у клубе ўжо сёмы год. І з таго часу правёў за мяшкоўцаў 312 матчаў і закінуў 754 мячы, з якіх 58 — у гэтым сезоне. Андрэй уваходзіць у топ-10 бамбардзіраў за ўсю гісторыю БГК, — інфармуе афіцыйны сайт клуба. Разам з мяшкоўцамі Юрынок шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі і чатыры разы браў Кубак краіны.
Кіраўніцтва „Ліверпуля” цалкам падтрымлівае Юргена Клоппа
Кіраўніцтва „Ліверпуля” працягвае цалкам падтрымліваць галоўнага трэнера каманды Юргена Клоппа, а ён сам не думае аб адстаўцы, – паведаміў у твітэры журналіст Фларыян Плеттэнберг. Пры гэтым, паводле яго інфармацыі, босы мерсісайдцаў прызнаюць, што ў гэтым сезоне каманда выступае слаба. Таксама крыніца сцвярджае, што „чырвоныя” больш не плануюць у зімовае трансфернае акно ніякіх буйных падпісанняў пасля набыцця нападніка Кодзі Гакпо ў ПСВ за 42 мільёны еўра. Мяркуецца, што зараз усе намаганні „Ліверпуль” засяродзіць на куплі летам паўабаронцы Джуда Белінгема ў дортмундскай „Барусіі”.
Ілля Усаў зарабіў +2, а Уладзіслаў Калячонак — -3 у гульнях АХЛ
У рэгулярным чэмпіянаце АХЛ „Сірак’юз” абыграў „Ютыку” з лікам 5:1. У пераможцаў беларускі нападнік Ілля Усаў нанёс 1 кідок і зарабіў паказчык карыснасці +2. У 29 гульнях сезона ў Усава 8 (2+6) балаў пры паказчыку карыснасці +1. У сваю чаргу, „Тусон” на выездзе саступіў „Каачэле” — 2:5. У прайграўшых, беларускі абаронца, Уладзіслаў Калячонак нанёс 2 кідкі, зарабіў 2 хвіліны штрафу і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці -3. У 36 гульнях сезона ў Калячонка 8 (1+7) ачкоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Арганізатары Australian Open афіцыйна забаранілі прыносіць на трыбуны сцягі РФ і Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.