Права быць пачутымі. Чым Ціханоўская абавязаная апазыцыйным партыям
Большасьць дэмакратычных актывістаў (у тым ліку і тыя, хто апынуўся за мяжой), удзельнічалі ў дэмакратычным руху не з 2020 году, а значна раней. Фактычна яны гадамі рыхтавалі тую глебу, на якой паўстаў пратэст-2020, што ўзьнёс на вяршыню апазыцыйнай палітыкі Сьвятлану Ціханоўскую.