Генштаб УСУ: Расея захоўвае значную ваенную прысутнасць у Беларусі
"Расейская Федэрацыя захоўвае значную ваенную прысутнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аднак без яўнага фармавання наступальных груповак", - гаворыцца ў паведамленні Генштаба.
Artykuł Генштаб УСУ: Расея захоўвае значную ваенную прысутнасць у Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
На тэрыторыі Беларусі прысутнічае значная колькасць расейскіх вайскоўцаў, але без наступальных груповак. Аб гэтым праінфармаваў 11 сакавіка ў Facebook Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.
„На валынскім, палескім, паўночным і слабажанскім напрамках аператыўная абстаноўка застаецца стабільнай, без істотных змяненняў. Расейская Федэрацыя захоўвае значную ваенную прысутнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аднак без яўнага фармавання наступальных груповак”, – гаворыцца ў паведамленні.
Украінскія вайскоўцы адзначылі, што „праціўнік працягвае інжынернае абсталяванне мясцовасці ў прыгранічных раёнах Бранскай і Курскай абласцей” Расеі.
Artykuł Генштаб УСУ: Расея захоўвае значную ваенную прысутнасць у Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.