Дзень абароны дзяцей: як у Беларусі пераследуюць падлеткаў
1 чэрвеня адзначаем Міжнародны Дзень абароны дзяцей. З пачатку пратэстаў у Беларусі тысячы дзяцей адчулі на сабе рэпрэсіі праз затрыманне і крымінальны пераслед бацькоў, а дзясяткі апынуліся за кратамі. Некаторых непаўнагадовых нават збівалі і катавалі.
На дадзены момант у краіне налічваецца дзевяць палітзняволеных падлеткаў, якія сустрэлі 18-годдзе за кратамі: Мікіта Залатароў, Сяргей Гацкевіч, Эдуард Кудынюк, Максім Імхавік, Іван Пацяйчук, Дзяніс Хазей, Аляксандр Вінярскі, Павел Піскун, а таксама 15-гадовы Арцём Вайцяховіч. Усе яны былі непаўнагадовымі на момант затрымання, а потым асуджаныя да пазбаўлення волі.
З нагоды Дня абароны дзяцей «Вясна» распавяла, як у 2023 годзе ўлады пераследуюць падлеткаў паводле палітычных матываў і за што яны апынаюцца ў зняволенні.
Artykuł Дзень абароны дзяцей: як у Беларусі пераследуюць падлеткаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.