На Берасцейшчыне не спыняецца палітычны пераслед
Не сціхаюць крымінальныя ды адміністрацыйныя палітычна матываваныя суды.
Падстава пераважна ўсё тая ж – абраза прадстаўнікоў улады або Лукашэнкі. Адметнасцю за апошнія тыдні толькі сталі масавыя затрыманні на беларуска-польскай мяжы, – распавяла праваабаронца:
– З’явіліся больш дакладныя праверкі на мяжы. Калі людзі ўязджаюць у Беларусь, то правяраюць тэлефоны. Калі там знаходзяць нейкія падпіскі ці чалавек недзе ў базах, то могуць затрымаць. Далей адбываюцца ўсе гэтыя палітычныя суды. Раней значна менш людзей праходзіла праз гэта, а зараз гэта ўжо робіцца масавым.
Праваабаронца дадала, што таксама не заўсёды становіцца адразу ж вядома пра завядзенне новай палітычнай справы ці, напрыклад, вызваленне палітвязня. Людзі ці то баяцца дадатковага пераследу ўладаў, ці то не заўсёды ведаюць куды звяртацца.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł На Берасцейшчыне не спыняецца палітычны пераслед pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.