Выстава "Гродзенская зямля з вышыні птушынага палёту" праходзіць у Маскве
Яе аўтар - вядомы гродзенскі журналіст, кіраўнік народнага фотаклуба "Гродна" Аляксандр Ласмінскі. Больш за дваццаць разоў ён паднімаўся над Гродзеншчынай на борце самалёта, каб зрабіць унікальныя кадры гарадоў і вёсак, палёў, помнікаў гісторыі і архітэктуры, прыродных пейзажаў.