У беларускіх школах руская літаратура не павінная вывучацца асобным прадметам – Эксперт
Так лічыць педагог Анастасія Сасыкбаева.
Artykuł У беларускіх школах руская літаратура не павінная вывучацца асобным прадметам – Эксперт pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У беларускіх школах руская літаратура не павінная вывучацца асобным прадметам. Замест яе мусіць быць прадмет замежная літаратура. Так лічыць педагог Анастасія Сасыкбаева.
Паводле эксперта, асобна неабходна пакінуць толькі прадмет «беларуская літаратура» з вывучэннем, у тым ліку, і твораў сучаснай літаратуры.
– Я вельмі паважаю рускіх класікаў, але ў мяне пытанне – чаму ў нас руская літаратура ідзе неяк асобна? Асобна павінна ісці беларуская літаратура. Нашыя аўтары не ўключаюцца ў праграму. Асабліва гэта тычыцца сучасных аўтараў. І ў дзяцей складаецца такое ўражанне: усё, аўтары скончыліся.
Падчас сёлетнага цэнтралізаванага экзамену большасць 11-класнікаў абралі рускую мову. Беларускую мову для іспыту абралі ўсяго 20% выпускнікоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У беларускіх школах руская літаратура не павінная вывучацца асобным прадметам – Эксперт pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.