Ліміты на бязмытны ўвоз тавараў у Беларусь пакуль ня будуць зьмяняць
У Беларусі з 1 кастрычніка плянавалі зьменшыць ліміты на бязмытны ўвоз тавараў — да 500 эўра. Інфармацыю апублікавалі днямі на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту. Але сёньня на пасяджэньні Рады Эўразійскай эканамічнай камісіі старыя нормы працягнулі да 1 красавіка 2024 года.