Сілавікі правялі аблаву ў Карэлічах
Сілавікі правялі аблаву ў Карэлічах Гарадзенскай вобласці, паведамляе Mayday.teat.
Па папярэдняй інфармацыі, атрыманай праваабаронцамі, у гарадскім пасёлку былі затрыманыя 9 чалавек.
„Ускосна гэта пацвярджаецца тым, што частка гэтых людзей не выходзіць на сувязь са сваякамі. Папярэдняй прычынай затрымання называюць лайкі і рэакцыі ў мэсэнджарах і сацыяльных сетках”, – гаворыцца ў паведамленні.
Artykuł Сілавікі правялі аблаву ў Карэлічах pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.