Сусветны дзень турызму
На календары – Сусветны дзень турызму. З нагоды ў Міністэрстве спорту і турызму паведамілі, што сёлета амаль у два разы павялічыліся ўнутраныя вандроўкі.
Гэта значыць, што звыш двух мільёнаў беларусаў выпраўляліся ў падарожжа па Радзіме. У ведамстве таксама адзначаюць, што расце попыт на прыродазнаўчыя экскурсіі, але ёсць пэўныя хібы – перадусім не хапае дасведчаных гідаў.
Па словах экскурсавода, падрыхтаваць спецыяліста на прыродазнаўчую тэму досыць складана:
– Адно з самых слабых месцаў – гэта прырода, экскурсіі на тэму прыродазнаўства. Экскурсаводу лепей даецца гісторыя, нейкія біяграфічныя экскурсіі. Можна вылучыць нават пра архітэктуру, бо якая была ўчора, такая будзе і сёння, а прырода вельмі зменлівая.
Таксама ў Міністэрстве спорту і турызму паведамілі, што сёлета ў лідары выйшаў рэлігійны напрамак у турызме. Беларусы вельмі зацікавіліся сакральнымі мясцінамі краіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Сусветны дзень турызму pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.