У Гомелі затрымалі журналіста Андрэя Толчына
Цяпер Толчын знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Прычыны затрымання невядомыя.
Artykuł У Гомелі затрымалі журналіста Андрэя Толчына pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Праваабарончая арганізацыя «Гомельская вясна» паведаміла пра затрыманне ў Гомелі журналіста і аператара Андрэя Толчына.
Праваабаронцы ўдакладнілі, што папярэдне вядома аб ягоным затрыманні на 72 гадзіны. Цяпер Толчын знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Прычыны затрымання невядомыя.
Беларуская асацыяцыя журналістаў за тры апошнія гады зафіксавала 3000 фактаў рэпрэсіяў супраць журналістаў. Цяпер у Беларусі 34 журналісты знаходзяцца за кратамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Гомелі затрымалі журналіста Андрэя Толчына pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.