У Беларускай прасторы «Робім разам» адбудзецца сустрэча з Лявонам Тарасэвічам
7 снежня а 18-й гадзіне ў Беларускай прасторы «Робім разам» адбудзецца сустрэча з мастаком, доктарам Беластоцкага ўніверсітэта Лявонам Тарасэвічам, прафесарам выяўленчага мастацтва, выкладчыкам у Акадэміі мастацтваў у Варшаве.
Сустрэча з такім шматгранным беларусам – гэта як жыццёвы набытак, кажа кіраўнік гурта «Зніч» Алесь Таболіч:
– Зараз у прасторы адбываецца шмат мерапрыемстваў, звязаных з культурнымі падзеямі Варшавы і культурнымі дзеячамі Польшчы і Беларусі. Ужо прайшлі сустрэчы з Уладзімірам Някляевым, з князем Мацеем Радзівілам. А 7 снежня адбудзецца імпрэза з вялікім беларуска-польскім мастаком Лявонам Тарасэвічам, які жыве на Падляшшы. Ён правядзе лекцыю пра сучаснае выяўленчае мастацтва, а таксама пакажа фільм пра сябе. Так што ўсіх запрашаем на гэтую сустрэчу. Я думаю, што будзе вельмі цікава.
Паводле Алеся Таболіча, мастак Лявон Тарасэвіч бярэ актыўны ўдзел у жыцці беларускай дыяспары ў Польшчы і будзе рады сустрэчы з беларусамі Варшавы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беларускай прасторы «Робім разам» адбудзецца сустрэча з Лявонам Тарасэвічам pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.