Кантроль за ядзернай зброяй у Беларусі застаецца за Расеяй
Пра гэта гаворыцца ў даведцы, падрыхтаванай да сумеснага пасяджэння калегій замежнапалітычных ведамстваў дзьвюх краін, якое праходзіць у Маскве.
У даведцы МЗС Расеі заяўлена, што рашэнне Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі размясціць у Беларусі расейскую тактычную ядзерную зброю нібыта стала «скаардынаваным адказам на эскалацыю пагроз з боку дзяржаў – чальцоў NATO, якія працягваюць сцягваць істотныя баявыя сілы да заходніх межаў саюзнай дзяржавы».
Як піша “Позірк”, даведка падрыхтаваная да сумеснага пасяджэння калегій замежнапалітычных ведамстваў дзьвюх краін, якое праходзіць у Маскве. У той жа час у дакуменце напісана, што «кантроль за выкарыстаннем ядзернай зброі застаецца за Расеяй».
Фота: © AP Photo / Artyom Korotayev