Ян Абадоўскі: Будзем змагацца, пакуль наша краіна не стане вольнай
Важна, каб беларускае пытанне заставалася актуальным для польскага грамадства, - адзначае прадстаўнік беларускай дыяспары ў Беластоку Ян Абадоўскі.
Нам важна, каб беларускае пытанне заставалася актуальным для польскага грамадства, – кажа прадстаўнік беларускай дыяспары ў Беластоку Ян Абадоўскі, падводзячы вынікі 2023 года:
-Нават тыя ж палякі пачынаюць забываць, што ўвогуле ёсць такая краіна Беларусь. Таму што тут і вайна, і свае праблемы, і менавіта беларусы, якія тут знаходзяцца, ходзячы на рознага кшталту акцыі, на культурніцкія мерапрыемствы, пішучы лісты палітвязням, паказваюць, што мы не перагарнулі старонку, ідзем далей, змагаемся да таго моманту, пакуль наша краіна не будзе вольнай.
Сярод галоўных падзей бягучага года Ян Абадоўскі адзначае шматлікія акцыі, якія беларуская дыяспара правяла ў Беластоку і каля будынка Консульства Беларусі, і ў цэнтры горада. Таксама значнай падзеяй стала адкрыццё 14 ліпеня Сквера Вольнай Беларусі з удзелам Святланы Ціханоўскай, што стала сімвалам салідарнасці з беларускім народам.
Беларускае Радыё Рацыя