Беларус пазваніў у міліцыю і сказаў «Слава Украіне». Яго асудзілі за пікетаваньне
![Беларус пазваніў у міліцыю і сказаў «Слава Украіне». Яго асудзілі за пікетаваньне](https://gdb.rferl.org/B974CCDE-AAA9-4A9B-8C49-1512E7539E99_w800_h450.jpg)
22 сьнежня мінулага года жыхар Наваполацка нібыта парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Мужчына набраў нумар 102 і сказаў дзяжурнаму, які ўзяў слухаўку, «Слава Украіне».