Туман і да +13°C чакаецца ў Беларусі 15 сакавіка
У пятніцу будзе пераменная воблачнасць і без ападкаў. Ноччу і раніцай
месцамі згусціцца слабы туман. Вецер паўднёвы 3-8 м/с. Тэмпература
паветра ноччу складзе мінус 4 - плюс 2 градусы, а ўдзень - плюс 7-13
градусаў.